ПРОФІЛЬ
вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі
|
Назва вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі |
"Тэхналогіі візуалізацыі ў распрацоўцы электронных адукацыйных рэсурсаў" |
|
Назва кафедры |
кафедра сучасных адукацыйных тэхналогій |
|
Форма атрымання адукацыі |
завочная |
|
Колькасць гадзін |
72 гадзін |
|
П.І.І. лектараў, вучоная ступень і званне |
Максімаў С.І., к.т.н., дацэнт; Шакель А.У.; Грынчук С.М.; |
|
Мэты навучання |
азнаямленне слухачоў з асновамі візуалізацыі інфармацыі, з сучасным інструментарыем візуалізацыі даных і магчымасцямі яго прымянення ў працэсе распрацоўкі электронных адукацыйных рэсурсаў. |
|
Кароткая анатацыя, змест вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі (назва раздзелаў/модуляў і тэм) |
Асновы візуалізацыі інфармацыі (10 гадзін): - умовы рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі; - інструменты і спосабы візуалізацыі інфармацыі; - тэхналогіі візуалізацыі інфармацыі ў распрацоўцы электронных адукацыйных рэсурсаў. Візуалізацыя інфармацыі сродкамі Microsoft Office (25 г.): - візуалізацыя інфармацыі сродкамі MicrosoftPowerPoint ; - візуалізацыя інфармацыі сродкамі MicrosoftExcel ; -візуалізацыя інфармацыі сродкамі MicrosoftVisio . Візуалізацыя інфармацыі сродкамі анлайн-сэрвісаў (25 г.): - стварэнне геаграфічных карт сродкамі анлайн-сэрвісаў; - стварэнне часовых шкал сродкамі анлайн-сэрвісаў; - стварэнне інтэлект-карт сродкамі анлайн-сэрвісаў; - стварэнне аблокаў тэгаў сродкамі анлайн-сэрвісаў; - стварэнне інфаграфікі сродкамі анлайн-сэрвісаў. |
|
Рэкамендуемая асноўная літаратура, УМК, электронныя рэсурсы |
Грынчук , С.М. Воблачныя тэхналогіі і сэрвісы Вэб 2.0 у адукацыйнай дзейнасці: вучэб.-метад. дапаможнік / С.М. Грынчук , І.А. Дзюба, А.У. Шакель . – Мінск: РІВШ, 2023. – 162 с. |
|
Метады выкладання |
метады арганізацыі і ажыццяўлення вучэбнай дзейнасці: слоўныя (лекцыя, тлумачэнне); ілюстрацыйна-дэманстрацыйны метад; лабараторныя (практычныя) заняткі; метад практыкаванняў; праблемны выклад матэрыялу; даследчы метад; метады арганізацыі і ажыццяўлення кіраванай самастойнай работы: работа з электронным курсам, даведачнай літаратурай і першакрыніцамі, кансультаванне, выкананне практычных заданняў з пакрокавымі інструкцыямі, выкананне творчых заданняў пошукава-даследчага характару, выкананне групавых праектаў; метады практычнага кантролю і самакантролю: выкананне індывідуальных заданняў, вочная гутарка. |
|
Мова навучання |
Беларуская |
|
Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль пры ДФО |
Прамежкавы кантроль кіраванай самастойнай працы слухачоў ажыццяўляецца дыстанцыйна ў сістэме Moodle у форме індывідуальных заданняў, якія ацэньваюцца па шкале "залічана, не залічана". Слухачы дапускаюцца да выніковай атэстацыі пры ўмове паспяховага выканання індывідуальных заданняў |
|
Форма выніковай атэстацыі |
залік |

