Заставка общая 2

 

5-я МІЖНАРОДНАЯ

ЛЕТНЯЯ ШКОЛА

БЕЛАРУСІСТЫКІ  

(анлайн-рэжым)

 

 Мінск, 17.08. – 28.08.2020

 

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы

   

 

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая пройдзе ў анлайн-рэжыме з 17 па 28 жніўня 2020 г.

У гэтым годзе адукацыйная праграма Школы прадугледжвае:

ü мэтанакіраваную адукацыйную праграму для кожнай групы навучэнцаў (прадстаўнікоў дыпламатычных місій у краінах свету і членаў іх сямей; беларусаў замежжа; замежных студэнтаў, магістантаў, аспірантаў і іншых асоб, зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай; выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай (другой); дзяцей);

ü узроўневую моўную падрыхтоўку (праграма разлічана як на пачаткоўцаў, якія раней не сутыкаліся з беларускай мовай, так і на тых, хто ўжо вывучаў яе ў школе, універсітэце ці ў непасрэдных стасунках з носьбітамі беларускай мовы);

ü лекцыі вядомых беларускіх даследчыкаў па пытаннях і праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусь. 

Культурная праграма Школы прадугледжвае анлайн наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыўныя экскурсіі па гістарычных мясцінах краіны, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі і мастацтва.

Па выніках навучання ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы».

У межах Школы плануецца арганізацыя Дзіцячай летняй школы беларусістыкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці (7–14 гадоў) беларусаў замежжа, дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь за мяжой, і ўсіх дзетак, зацікаўленых беларускай мовай, гісторыяй і культурай. Адукацыйная праграма для дзяцей распрацавана з улікам узроўневай педагогікі і псіхалогіі і будзе праходзіць у інтэрактыўным рэжыме з ужываннем гульневых тэхналогій.

Для прадстаўнікоў дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь у краінах свету, работнікаў Міністэрства замежных спраў будзе арганізавана асобная адукацыйная праграма па развіццю навыкаў валодання вуснай і пісьмовай афіцыйна-дзелавой беларускай мовай “Беларуская мова як сродак прафесійнага развіцця дыпламатычных работнікаў”.

Падчас правядзення Школы будзе арганізавана асобная адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі “Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)” для выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай, спецыялістаў угаліне беларусістыкі і славістыкі, магістантаў і аспірантаў, беларусаў замежжа і іншых асоб, зацікаўленых беларускай мовай і літаратурай. Пасля паспяховага завяршэння курсу слухачы павышэння кваліфікацыі атрымаюць пасведчанне дзяржаўнага ўзору.  Форма заяўкі.

  

   АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ЎЗНЁСАК:

ü 5-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі – 100 еўра;

ü адукацыйная праграма “Дзіцячая летняя школа беларусістыкі” – 50 еўра;

ü адукацыйная праграма “Беларуская мова як сродак прафесійнага развіцця дыпламатычных работнікаў” – 150 еўра;

ü адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)» – 150 еўра.(http://studyin.edu.by/ru/main.aspx?guid=13211).

  

ПАДАЧА ЗАЯВАК

Для ўдзелу ў Школе трэба даслаць заяўку да 15 жніўня 2020 года на адрас:  Skolabel2020@gmail.com  (форма заяўкі).

 

КАНТАКТЫ:

E-mailSkolabel2020@gmail.com

Тэл. +375 (17) 396-30-74

Маб. рабочы +375 (29) 169-15-95 (Viber, WhatsApp, Telegram)

 

САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ:

https://www.facebook.com/groups/MLSBelarus/        

https://www.facebook.com/skolabel20/

https://www.linkedin.com/in/%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0-%D0%BC%D0%BF-%D1%80%D0%B8%D0%B2%D1%88-1a6454159/