20 жніўня 2018 года сваю працу пачала Міжнародная летняя школа беларусістыкі! Два тыдні Школе будуць дапамагаць валанцёры-студэнты з Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», БДУ, МДЛУ І БДПУ імя Максіма Танка. У першы дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё 4-й Школы беларусістыкі ў Мінску. Сёлета ўдзел прымаюць 15 гасцей з 8 краін: Германія, Польшча, Італія, ЗША, Расія, Латвія, Чэхія і Кітай. Пасля адкрыцця ўдзельнікі праслухалі лекцыю Ларысы Гедзімін «Да стаггоддзя граматыкi Бранiслава Тарашкевiча». Далей на Вечары знаёмстваў удзельнікі Школы прадставілі свае краіны і пазнаёміліся са сваімі калегамі. Валанцёры не засталіся ў баку і падрыхтавалі сюрпрыз для гасцей – народны беларускі танец. Самыя смелыя ўдзельнікі плясалі разам з намі!
Вечар знаёмства
Валанцёры падрыхтавалі сюрпрыз у выглядзе нацыянальнага беларускага танца. Самыя смелыя ўдзельнікі не засталіся ў баку і паспрабавалі сябе ў танцы! https://www.facebook.com/victoria.zhuravskaya.1/videos/299227667545554/