Нашы ўдзельнікі таксама пачалі з вывучэння беларускай мовы. Госці школы працягваюць старанна замацоўваць ужо атрыманыя веды. У гэтым, несумненна, ім дапамагаюць нашы выкладчыкі. На перапынку навучэнцы адпачылі за кубачкам кавы ці гарбаты. Наперадзе іх чакала лекцыя Уладзіміра Трапянок, намесніка дырэктара дырэкцыі «Культура» Беларускага радыё, аспіранта кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры і мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, пад назвай «Беларускі радыётэатр як з'ява нацыянальнага мастацтва».
Таксама нашы госці наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
У экспазіцыі, філіялах і фондасховішчах знаходзіцца больш за дваццаць сем тысяч твораў, якія фарміруюць дваццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музейныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў свету.