У чацвер 23-га жніўня  дзень у Школе як звычайна пачаўся з практыкі беларускага маўлення. Нашыя госці вывучаюць фанетыку, граматыку, а таксама развіваюць навыкі вуснага маўлення. Лекцыйная частка прысвечана народнаму пісьменніку Беларусі - Васілю Быкву. Даследчыца творчасці пісьменніка Наталля Клішэвіч распавяла як аўтар не змяняючы асноўную тэму сваей творчасці змог быць актуальным у свой час і чаму яго творчасць з гадамі толькі набірае вышыню.  Падчас лекцыі адбылося абмеркаванне праблем, узнятых пісьменнікам  на працягу  усей сваей творчасці.

 

23-1

Таксама нашыя госці наведалі гісторыка-культурны музей - запаведнік «Заслаўе».

Спаса-Праабражэнскі сабор, колішні кальвінскі збор — другі кафедральны сабор Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы .Пабачылі сучасную беларускую вёску.

23-08-2

23-08-3  23-08-4