28 жнiўня пачынаецца з практыкі беларускага маўлення. Таццяна Сандалава на занятках разважае са слухачамі пра папараць-кветку.
Далей у нас быў таленавiты госць, паэт, перакладчык, філолаг - Андрэй Хадановіч, якi распавёў пра сучасную беларускую паэзію.
Таксама сёння госці пабывалі ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і наведалі міні-прадстаўленне "Батлеечная інтэрмедыя".