Як і заўсёды чацвер 30-га жніўня нашы ўдзельнікі пачынаюць з практыкі беларускага маўлення. Пасля заняткаў іх чакае лекцыя "Беларуская мова ў сучаснай сацыякультурнай прасторы: тарэтычныя і практычныя аспекты функцыянавання ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў і сітуацыі беларуска-рускага білінгвізму" доктара філалагічных навук, акадэміка Аляксандра Лукашанца.
Далей адбыўся Вечар паэзіі і спеваў. Разам з гасцямі мы спявалi такія песні, як: Простыя словы (NRM), Тры чарапахi (NRM), Сонца нам дапаможа (Я нарадзіўся тут), Гiсторыя майго жыцця (NAVI), Купалiнка (Уладзiмiр Тэраўскi), Сiвы конь (народная), Абдымi мяне (NAVI).
На гэтым вечар не скончыўся, нашых гасцей чакаў народны ансамбль "Вербіца".