31-га жніўня – апошні дзень Міжнароднай летняй школы беларусістыкі. Раніцай удзельнікі Школы разам з выкладчыкамі падводзілі вынікі. Таксама яны праслухалі лекцыю "Актыўныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў". А шаснаццатай гадзіне адбылося афіцыйнае закрыццё “4-ай Міжнароднай летняй школы беларусістыкі”.
Удзельнікі школы прадэманстравалі дасягнутыя за 2 тыдні вынікі.
На заканчэнні чыталіся вершы, спявалі і нават жартавалі па-беларуску.
На развітанне рэктар, прафесар Віктар Гайсёнак пажадаў далейшых поспехаў навучэнцам у спазнанні нашай мовы і уручыў нашы традыцыйныя сертыфікаты.