У сераду 5 ліпеня удзельнікі 3-й Міжнароднай летняй школы беларусістыкі праслухалі лекцыю “Беларуская мова ў сучаснай сацыякультурнай прасторы”, якую чытаў член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар Аляксандр Аляксандр Лукашанец. Падчас яе правядзення разгладаліся наступныя пытанні: узровень развіцця сістэмы беларускай мовы, аспекты гарманізацыі моўнай сферы ва ўмовах двухмоўя, актуальныя задачы пашырэння беларускай мовы ў грамадстве, Меры па забеспячэнні беларускамоўнай кампетэнцыі і інш.
У другой палове дня удзельнікі МЛШБ наведаліНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
https://nihe.by/index.php/ru/news-instituta/1601-3-j-mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki-5-6-lipenya#sigProId34c86f9384
6 ліпеня Наталля Матыліцкая прачытала удзельнікам МЛШБ лекцыю “Беларускі каляндарна-абрадавы фальклор: сучасная інтэрпрэтацыя і формы выканання”, падчас якой яны пазнаёміліся з міфалагічным зместам калядных абрадаў, звычаяў, песень, разнастайнасцю відаў беларускіх веснавых песень, структурай і семантыкай абраду і вобразамі купальскіх песень і інш.
https://nihe.by/index.php/ru/news-instituta/1601-3-j-mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki-5-6-lipenya#sigProId9c672d2bdf