7 ліпеня удзельнікі МЛШБ праслухалі лекцыі дацэнта Кацярыны Любецкай “Актыўныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў сучаснай беларускай мовы” і “Культура Беларусі ў Х—ХІІІ стагоддзях” дацэнта Сяргея Тарасава. Другая палова дня была прысвечана экскурсіі ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
https://nihe.by/index.php/ru/news-instituta/1602-3-ya-mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki-7-9-lipenya#sigProIde151abf26c
2017 – год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Таму два дні з жыцця беларускіх гасцей былі прысвечаны наведванню самага старажытнага горада Беларусі, а таксама роднага горада беларускага першадрукара Францыска Скарыны - Полацка. 8 і 9 ліпеня удзельнікі МЛШБ пабачылі
шмат розных архітэктурных помнікаў і славутасцяў славутага горада.
https://nihe.by/index.php/ru/news-instituta/1602-3-ya-mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki-7-9-lipenya#sigProIdca30643ced