19 снежня 2017 года а 16-й гадзіне ў РЭСПУБЛІКАНСКІМ ІНСТЫТУЦЕ ВЫШЭЙШАЙ ШКОЛЫ (конференц-зал, аўд. 322, вул. Маскоўская,
Фінляндыя – 100-гадовы юбілей
Сёлета Фінляндыя святкуе стагоддзе дзяржаўнай незалежнасці. Цягам 2017 года ладзіцца звыш 3000 святочных мерапрыемстваў як у самой Фінляндыі, так і ў 100 іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Больш падрабязна на www.finland100.by
Хенрык Мейнандэр, “Гісторыя Фінляндыі: лініі, структуры і паваротныя пункты”
Хенрык Мейнандэр – прафесар гісторыі Хельсінкскага ўніверсітэта, аўтар многіх вядомых кніг па гісторыі Фінляндыі і Паўночнай Еўропы. Раней таксама займаў пасаду куратара Музея Манэргейма ў Хельсінкі і кіраўніка Інстытута Фінляндыі ў Стакгольме.
На сустрэчы ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы адбудзецца прэзентацыя беларускага выдання кнігі праф. Мейнандэра "Гісторыя Фінляндыі: лініі, структуры і паваротныя пункты ". Кніжка была выдадзеная ў беларускім перакладзе выдавецтвам “Мастацкая літаратура” пры падтрымцы Міністэрства замежных cпраў Фінляндыі ў лютым 2017 года.
У гэтым выданні аўтар прасочвае развіццё Фінляндыі з найстаражытных часоў да нашых дзён, шляхі здабыцця нацыянальнай ідэнтычнасці і дзяржаўнасці. У поле зроку аўтара - сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё краіны ў супярэчлівым узаемадзеянні з грамадскім развіццём іншых частак Балтыйскага рэгіёну, Еўропы і свету ў цэлым. Асаблівая ўвага нададзена таксама сучаснай гісторыі Фінляндыі і яе сяброўству ў Еўрапейскім саюзе.
ЗАПРАШАЕМ ДАСЛЕДЧЫКАЎ-ГІСТОРЫКАЎ І СТУДЭНТАЎ ГІСТАРЫЧНЫХ ФАКУЛЬТЭТАЎ НА СУСТРЭЧУ З ХЕНРЫКАМ МЕЙНАНДЭРАМ!
У мерапрыемстве прыме таксама ўдзел Пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі сп. Крыстэр Мікельсан.
УВАХОД НА ЛЕКЦЫЮ ВОЛЬНЫ.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, на e-mail info.finland@tut.by.
ЗАПРАШАЕМ!
Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы Аддзялення Пасольства
Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.