20 жніўня ў РІВШ адбылося ўрачыстае адкрыццё 4-й Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, якая будзе праходзіць у інстытутце па 1 верасня. Сёлета да нас прыехалі слухачы з ЗША, Кітая, Германіі, Чэхіі, Польшчы, Італіі, Латвіі, Венгрыі, прадстаўнікі беларускіх дыяспар з Расіі.
За два тыдні слухачы змогуць набыць навыкі беларускамоўнай вуснай і пісьмовай камунікацыі, далучыцца да гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Лектары - вядомыя беларускія даследчыкі - пазнаёмяць з актуальнымі пытаннямі і праблемамі беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства.
На ўрачыстым адкрыцці прарэктар па міжнароднай і навукова-метадычнай рабоце Людміла Кажухоўская прывітала гасцей-замежнікаў і дала старт праекту. Дырэктар школы Лідзія Сямешка распавяла, як узнікла гэта ідэя, а таксама чаму наша родная мова цікавіць не толькі жыхароў бліжняга замежжа, але і людзей з Аўстраліі, ЗША і Кітая.
Чатыры гады таму ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пачалі распрацоўваць новы навуковы стандарт па беларускай мове як замежнай: быў створаны цэлы комплекс, вучэбныя праграмы, тэсты для выніковай атэстацыі. “Для таго, каб апрабіраваць гэта, нам патрэбныя былі замежныя студэнты”. На цырымоніі адкрыцця сустакаў гасцей беларускі поп-фольк гурт "Лялькі карпарэйшен".
Навучанне у школе праводзіцца па трох узроўнях у залежнасці ад моўнай падрыхтоўкі і ведаў удзельнікаў. Таксама прадугледжаны асобныя групы для тых, хто вывучае беларускую мову «з нуля», а слухачам прасунутага ўзроўню прапануюць індывідуальныя заняткі па ўдасканаленні мовы.
У культурнай праграме Школы - наведванне музеяў-запаведнікаў "Заслаўе", "Нясвіж", Нацыянальнага гістарычнага музея, музея НАН Беларусі, аўтобусныя і пешыя экскурсіі.
Мерапрыемства мае адукацыйны і культурна-асветніцкі характар і ставіць мэтай праз навучанне іншаземцаў беларускай мове распаўсюджваць і папулярызаваць у замежных краінах веды пра Беларусь, яе гісторыю і традыцыі, пра моўную і культурную самабытнасць беларускага народа, сістэму яго нацыянальных каштоўнасцей.
Цырымонія адкрыцця у СМІ
2018-08-20, Фота – https://drive.google.com/drive/folders/1fM8DHHNMs6VKKjYYwvbnZD2GXKgUh5AK
sputnik.by, 15.08.2018 – «Школа беларускай мовы для замежнікаў адкрыецца ў Мінску на два тыдні» https://bel.sputnik.by/society/20180815/1037115896/letnyaya-shkola-belorusistiki-bgu.html
zviazda.by, 18.08.2018 – «Мову “з нуля” будуць асвойваць у Міжнароднай школе беларусістыкі» http://zviazda.by/be/news/20180816/1534413908-movu-z-nulya-buduc-asvoyvac-u-mizhnarodnay-shkole-belarusistyki
sputnik.by, 20.08.2018 – «Спасцігаць душу праз мову: чацвёртая школа беларусістыкі пачала сваю працу» https://bel.sputnik.by/society/20180820/1037192809/4-shkola-belarusistyki.html
Фота Таццяны Багамазавай і Анастасіі Саўковай
https://nihe.by/index.php/ru/news-instituta/2087-4-j-mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki#sigProId1f3fc7e0e9