Свае асобнікі аўтары могуць атрымаць у к. 127, вул. Маскоўская, 15. Электронная версія будзе даступна на сайце https://elibrary.ru/title_about.asp?id=54414 

Зборнік "Навуковыя працы РІВШ" заснаваны ў 2000 годзе, ён уключаны ВАК Рэспублікі Беларусь у пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па палітычных, філасофскіх, эканамічных, псіхолага-педагагічных і гістарычных навуках. З 2015 года зборнік уключаны ў РІНЦ. Выданне адрасавана навуковым работнікам, аспірантам, выкладчыкам вышэйшай школы, магістрантам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца сучаснымі навуковымі даследаваннямі.