photo 2025-08-19 09-42-34

На ўрачыстым закрыцці Летняй школы беларускай мовы і культуры (праходзіла з 4 па 15 жніўня 2025 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы) прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Прарэктар па міжнароднай і навука-метадычнай рабоце Л.С.Кажухоўская і начальнік навуковага цэнтра Н.С.Клішэвіч уручылі сертыфікаты аб пацвярджэнні ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай удзельнікам Летняй школы 2025 – калегам з Расіі, якія не першы год вывучаюць беларусістыку, удасканальваюць свае веды і навыкі ў беларускай мове і культуры.

Выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі Маскоўскага і Варонежскага ўніверсітэтаў праходзілі тэставанне па беларускай мове як замежнай у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы ў Мінску і атрымалі сертыфікаты сярэдняга (павышанага), кампетэнтнага і дасканалага ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай.