Вучэбная лабараторыя моўнага тэставання ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» запрашае прайсці тэставанне па беларускай мове як замежнай для вызначэння ўзроўню валодання беларускай мовай.
Праходжанне тэставання дазваляе ацаніць свае веды на розных этапах навучання, а таксама павысіць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы.
Для паспяховага праходжання тэставання неабходна выканаць 5 субтэстаў:
- Субтэст 1. Аўдыяванне.
- Субтэст 2. Чытанне.
- Субтэст 3. Пісьмо.
- Субтэст 4. Гаварэнне.
- Субтэст 5. Лексіка. Граматыка.
Тэст пройдзены пры сумарным выніку па ўсіх субтэстах не ніжэй за 60 %. Пры гэтым асобны субтэст таксама павінен мець не менш за 60 % правільнага выканання заданняў.
Тэставанне праходзіць у два этапы. Працяг каля 3 гадзін:
- першы этап: выкананне субтэстаў 1, 2 і5на камп’ютары – каля 1,5 гадзіны;
- другі этап: выкананне субтэстаў3і5 без выкарыстання камп’ютара – каля 1,5 гадзіны.
Узровень валодання мовай для праходжання тэставання па беларускай мовы як замежнай вызначаецца пры рэгістрацыі.
Тэст па беларускай мове як замежнай. Агульнае валоданне (ТБМЗ) суадносіцца з сістэмай атэстацыі ALTE і рэкамендацыямі экспертнага камітэта Савета Еўропы рэкамендацый CEFR, экзамены ў межах якіх дазваляюць вызначыць ступень авалодання камунікатыўнай кампетэнцыяй у адпаведнасці з зададзенымі стандартамі вынікаў.
Табліца 1. Узроўні валодання мовай:
Узроўні ALTE |
Узроўні па “шкале ўзроўняў” Савета Еўропы |
Узроўні валодання БМЗ |
Паказчыкі ўзроўняў валодання БМЗ |
Level 5 Good User |
С2 – Mastery (or proficiency) |
С2 –Дасканалае валоданне |
Свабоднае дасканалае валоданне мовай. Узровень носьбіта мовы |
Level 4 Competent User |
С1 – Effective operational proficiency (or advanced) |
С1 – Кампетэнтнае валоданне |
Свабоднае кампетэнтнае валоданне мовай |
Level 3 Іndependent |
В2 – Vantage (or upper intermediate) |
В2 – Сярэдні (павышаны) дастаткова высокая камунікатыўная здольнасць |
Здольнасць свабоднай камунікацыі ў шырокім коле сітуацый прыватнай, сацыякультурнай, вучэбнай, прафесійнай сфер зносін |
Level 2 Threshold User |
В1 – Threshold (or intermediate) |
В1 – Сярэдні (парогавы) мінімальная камунікатыўная здольнасць |
Здольнасць забяспечыць асноўныя камунікатыўныя патрэбы ў розных сферах зносін |
Level 1 Waystage User |
А2 – Waystage (or elementary) |
А2 – Базавы пачатковая камунікатыўная кампетэнцыя |
Здольнасць забяспечыць базавыя камунікатыўныя патрэбы ў побытавай, сацыяльнай і вучэбнай сферах зносін |
А1 – Breakthrough (or beginner) |
А1 – Элементарны (узровень элементарнай камунікацыі) |
Здольнасць забяспечыць элементарныя камунікатыўныя патрэбы ў абмежаваным коле побытавых сітуацый |
Адрас правядзення тэставання: г. Мінск, вул. Маскоўская, 15. Кошт праходжання тэставання – 150 беларускіх рублёў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (17) 395-79-40, па электроннай пошце icec@edu.byі на сайце http://nihe.bsu.by/index.php/ru/sert-testing.
Форма анлайн-заяўкі: https://forms.gle/hDebRTF9f1EimaUQ7 .