Андрэа Віктарын паведаміла, што яна па прафесіі настаўніца і таму адукацыйная галіна найбольш значная ў яе жыцці і яна на працягу сваёй дыпламатычнай дзейнасці была і ёсць зацікаўлена ў развіцці стасункаў з Беларуссю і асабліва ў адукацыі.
“Я ўжо не першы раз наведваю Міністэрства адукацыі Беларусі, —адзначыла Андрэа Віктарын. — Апошнім разам тут было падпісана пагадненне аб фінансаванні сумеснай праграмы развіцця прафесійнай адукацыі, і непасрэдна ўмацавання ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку з Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі”.
“У Беларусі ўсталяваліся вельмі добрыя традыцыі і існуе высокая рэпутацыя ў сферы прафесійнай адукацыі, — падкрэсліла Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза. — Вам удалося не толькі захаваць найлепшыя здабыткі прафесійнай школы мінулых гадоў, а выйсці на новы ўзровень развіцця, што паспрыяе развіццю эканомікі краіны”.
Андрэа Віктарын пацвердзіла значнасць прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для нацыянальных эканомік усіх краін, на яе адпаведнасць запатрабаванням заказчыкаў кадраў. Гэты баланс попыту і прапановы дазваляе забяспечыць эканамічны комплекс кваліфікаванымі кадрамі, а гэта значыць прадаставіць маладым людзям працоўныя месцы і абараніць іх сацыяльна. Вельмі важна, што ў Беларусі вядзецца апераджальная і практыка-арыентаваная падрыхтоўка кадраў, што адпавядае міжнародным тэндэнцыям.
Андрэа Віктарын выказала падзяку кіраўніку нашага міністэрства, непасрэдна Рэспубліканскаму інстытуту прафесійнай адукацыі за аператыўныя крокі па рэалізацыі сумеснай з Еўрапейскім саюзам праграмы па развіцці прафесійнай адукацыі і яе мадэрнізацыі. Яна заўважыла, што еўрапейскія краіны гатовы супрацоўнічаць з РІПА ў напрамку бесперапыннасці адукацыі і іх прадстаўнікі могуць выступіць у ролі экспертаў і падзяліцца сваім вопытам у гэтым.
Нашай краіне прадастаўлена магчымасць удзельнічаць у еўрапейскім праекце “Мост”, наведваць краіны Еўропы і наладжваць кантакты ў сферы адукацыі.
Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза выказала спадзяванне, што ў далейшым будзе працягнута работа з міністэрствамі эканомікі, працы і сацыяльнай абароны, каб знаходзіць адзіныя падыходы ў рэалізацыі палітыкі кадравага забеспячэння нацыянальных эканомік.
“Цяпер мы праводзім тэндар, каб набыць абсталяванне для мультысектаральнага галіновага цэнтра па падрыхтоўцы рэсурсаў для экалогіі, энергетыкі і захавання энергіі, — паведаміла Андрэа Віктарын. — Я спадзяюся, што гэта стане яшчэ адным агульным праектам у нашым супрацоўніцтве. Андрэа Віктарын расказала, што яна прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў сістэме адукацыі нашай краіны ў рамках еўрапейскай адукацыйнай прасторы, непасрэдна ў навучальных установах, і адзначыла іх вялікую карысць”.
“Мы таксама вітаем супрацоўніцтва нашых устаноў адукацыі, асабліва ўніверсітэтаў, якія наладжваюць сувязі з еўрапейскімі ўніверсітэтамі, рэалізоўваюць сумесныя праекты, адбываецца абмен студэнтаў і выкладчыкаў, — падкрэсліў Ігар Васільевіч Карпенка. — Гэта толькі ўмацоўвае нашы адносіны, дае падставу для новых ідэй, ініцыятыў, скіраваных на развіццё нашых краін”.
Міністр адукацыі адзначыў, што з мэтай удасканалення адукацыйнай галіны ў Беларусі вядзецца распрацоўка новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, ствараецца Агульнадзяржаўны класіфікатар спецыяльнасцей і спецыялізацый. Гэтыя два асноўныя дакументы яшчэ больш паспрыяюць той прафесійнай падрыхтоўцы кадраў, якая б адпавядала патрэбнасцям нашай эканомікі, дазволяць выключыць дубліраванне на ўсіх узроўнях прафесійнай адукацыі.
У сваю чаргу прадстаўнік Еўрасаюза расказала, што мела магчымасць азнаёміцца з такім грунтоўным законапраектам, якім з’яўляецца Кодэкс аб адукацыі на сайце Міністэрства адукацыі, і ўхваліла ідэю міністэрства аб адкрытасці абмеркавання гэтага дакумента для ўсяго грамадства Беларусі, каб пачуць голас яе грамадзян.
“Безумоўна, нам цікавы вопыт Еўрапейскага саюза, еўрапейскай адукацыйнай прасторы, вядучых еўрапейскіх універсітэтаў, які мы гатовы выкарыстоўваць на карысць нашай краіны, — заявіў Ігар Васільевіч. — І гэта зразумела. Адукацыйная галіна любой краіны не можа існаваць у замкнёным асяроддзі. І гэта не столькі канкрэтныя адрасы супрацоўніцтва, колькі дакладна выбудаваны абмен інфармацыяй, як з пункту погляду арганізацыі адукацыйнага працэсу і навучання прафесійных кадраў, так і падрыхтоўкі маладых людзей да выхаду ў самастойнае жыццё”.
Ігар Карпенка пацвердзіў значнасць выкарыстання здабыткаў краін Еўрапейскага саюза і выказаў упэўненасць, што такое прадуктыўнае ўзаемадзеянне з еўрапейскімі краінамі ў сферы адукацыі будзе працягвацца і надалей. Але пры гэтым, заявіў міністр, вельмі важна заставацца часткай глабальных працэсаў і адначасова захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.
http://wuz.by/forum/threads/zaxovac-svaju-nacyjanalnuju-idehntychnasc.148571/