210 |
гадоў назад (1809) у Магілёве на базе галоўнага народнага вучылішча адкрыта першая гімназія |
190 |
гадоў з пачатку дзейнасці (1829) Беларускай навучальнай акругі |
185 |
гадоў назад (1834) у Віцебску адкрылася настаўніцкая семінарыя, спецыяльная навучальная ўстанова па падрыхтоўцы настаўнікаў прыходскіх вучылішч і падрыхтоўчых класаў гімназіі (закрыта ў 1839 г.) |
155 |
гадоў назад (1864) заснавана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя (існавала да 1920 г.) |
115 |
гадоў назад (1904) у Брэсце адкрыта жаночая гімназія |
110 |
гадоў з пачатку дзейнасці (1909) настаўніцкай семінарыі ў Рагачове (дзейнічала да 1919 г.) |
105 |
гадоў з часу заснавання (1914) Барысаўскай жаночай настаўніцкай семінарыі (існавала да 1916 г.) |
100 |
гадоў назад (1919) створаны Камісарыят асветы Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР |
100 |
гадоў назад (1919) заснавана Віленская беларуская гімназія (існавала да 1944 г.) |
100 |
гадоў назад (1919) у Магілёве адкрыта музычная школа, адна з першых у Беларусі (з 1937 г. музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага–Корсакава, з 2009 г. Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага–Корсакава) |
95 |
гадоў з часу выдання (1924) у Мінску штомесячнага навукова-метадычнага часопіса Міністэрства адукацы Рэспублікі Беларусь “Народная асвета” |
95 |
гадоў назад (1924) у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны музычны тэхнікум (з 1937 г. Мінскае музычнае вучылішча, у 1957 г. прысвоена імя М.І.Глінкі, з 2011 г. Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі) |
95 |
гадоў з часу заснавання (1924) Віцебскага ветэрынарнага інстытута (заснаваны на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума, Віцебскага губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея і Віцебскай ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі, цяпер Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) |
90 |
гадоў назад (1929) створаны Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
90 |
гадоў назад (1929) створаны Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа Акадэміі навук Беларусі (з 2008 г. Інстытут мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) |
75 |
гадоў з часу заснавання на базе Гродзенскага настаўніцкага інстытута (1944) Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я.Купалы (з 1978 г. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы) |
75 |
гадоў з часу заснавання (1944) Мазырскага настаўніцкага інстытута (з 1952 г. Мазырскі педагагічны інстытут, цяпер Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна) |
65 |
гадоў назад (1954) арганізаваны Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, цяпер Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт) |
60 |
гадоў з часу заснавання (1959) Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі і Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
60 |
гадоў з часу заснавання (1959) Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
55 |
гадоў з часу заснавання (1964) Мінскага радыётэхнічнага інстытута (створаны на базе радыётэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1993 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) |
45 |
гадоў з часу адкрыцця (1974) політэхнічнага інстытута ў Наваполацку (цяпер Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт) |
40 |
гадоў з часу заснавання (1979) Гомельскага кааператыўнага інстытута (цяпер Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі) |
Источник:http://niab.by/newsite/by/kalyandar-znamyanalnyh-dat