На падставе загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінадукацыі) ад 16.06.2014 № 545 у складзе РІВШ 01.07.2014 створаны аддзел бяспекі працы.
Аддзел бяспекі працы (далей - Аддзел) з'яўляецца навукова-метадычным структурным падраздзяленнем Дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы", якое ажыццяўляе арганізацыю і забеспячэнне садзейнічання ўстановам адукацыі і іншым арганізацыям, падпарадкаваным Міністэрству адукацыі (далей - Арганізацыям) у паляпшэнні ўмоў і аховы працы, выкананні патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы працы, прамысловай бяспекі, пажарнай бяспекі і радыяцыйнай бяспекі.

Дзейнічаючы ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па выкананні задачы 4 "Паляпшэнне ўмоў і аховы працы" комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2020 г. № 777, Аддзелам ажыццяўляецца наступнае:
1. Кантроль забеспячэння работы арганізацый па стварэнню ўмоў працы, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя працуючых; па выкананні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, прамысловай, пажарнай і радыяцыйнай бяспецы; выкананню калектыўных дагавораў, стымуляванню наймальнікамі работнікаў, якія не дапускаюць парушэнняў вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны.
Вынікі работы арганізацый разглядаюцца на штогадовых калегіях Міністэрства адукацыі.
2. Падтрыманне ў актуальным стане базы даных спецыялістаў па ахове працы (у тым ліку звесткі аб асобах, адказных, павышэнні кваліфікацыі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы працуючых арганізацый і г.д.).
3. Збор дадзеных і аналіз прычын вытворчага траўматызму, а таксама няшчасных выпадкаў з навучэнцамі і выхаванцамі (штэквартальна). Аналіз мерапрыемства па ўстараненню прычын няшчасных выпадкаў і недапушчэнні падобнага ў далейшым.
4. Кантроль своечасовага праходжання праверкі ведаў па пытаннях аховы працы кіраўнікамі і членамі камісій Арганізацый. Арганізацыя работы камісіі Міністэрства адукацыі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.
5. Збор даных і правядзенне аналізу выканання Арганізацыямі галіновага Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1
"Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" і па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці.
6. Збор і аналіз справаздач Арганізацый аб рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананні задачы 4 "Паляпшэнне ўмоў і аховы працы" комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021 – 2025 гады (у тым ліку правядзенне Сусветнага дня аховы працы, тыдня нулявога траўматызму ).
7. Збор і абагульненне інфармацыі, фарміраванне і прадастаўленне справаздачы 2-ўмовы працы ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
8. Падтрыманне ў актуальным стане базы даных аб'ектаў прамысловай бяспекі, якія эксплуатуюцца ў Арганізацыях (у тым ліку звесткі аб асобах, адказных за прамысловую бяспеку, падрыхтоўкі і праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі і г.д.).
9. Збор даных, аналіз і апрацоўка даных аб стане прамысловай бяспекі, аб выкананні планаў мерапрыемстваў па забеспячэнню прамысловай бяспекі, выніках праверак, устараненню парушэнняў, выкананні прадпісанняў органаў нагляду; аналіз атрыманай інфармацыі, накіраванне адпаведных інфармацыйных лістоў па яго выніках у Арганізацыі.
10. Падтрыманне ў актуальным стане базы даных крыніц іянізуючых выпраменьванняў (далей ІІІ), падкантрольных Дэпартаменту па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Кантроль за выкананнем спецыяльных умоў захоўвання і выкарыстання ДЗІІ ў Арганізацыях карыстальнікамі. Фарміраванне і аналіз звестак аб упаўнаважаных асобах, якія ажыццяўляюць кантроль за радыяцыйнай бяспекай (у тым ліку звесткі аб асобах, адказных за радыяцыйную бяспеку, іх стажы работы, павышэнні кваліфікацыі і праверкі ведаў па пытаннях радыяцыйнай бяспекі і г.д.).
Збор даных, якія адлюстроўваюць пытанні стану радыяцыйнай бяспекі, іх аналіз і накіраванне адпаведных інфармацыйных лістоў па яго выніках у Арганізацыі.
11. Маніторынг стану ўмоў і аховы працы, пажарнай прамысловай і радыяцыйнай бяспекі ў падпарадкаваных Арганізацыях з выездам на месцы.
12. Падтрыманне ў актуальным стане базы даных супрацьпажарнага стану Арганізацый (у тым ліку звестак аб адказных асобах, навучанні па пытаннях пажарнай бяспекі і г.д.). У адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі ад 27.03.2018 № 230а "Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі" арганізаваны кантроль за прыняццем кіраўнікамі арганізацый мер па прывядзенні аб'ектаў у адпаведнасць з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне пажарнай бяспекі.
13. Прадастаўленне аналітычных матэрыялаў і прапаноў па пытаннях аховы працы пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекі па запытах Міністэрства адукацыі, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Начальнік аддзела - Герута Наталля Мікалаеўна

тэл. 205-44-50.

к. 801