Scan

13 снежня 2022 года ў вялікай канферэнц-зале будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне Міжведамаснай камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый. На ім былі заслуханы даклады прадстаўнікоў арганізацый, якія падалі заяву на акрэдытацыю, у тым ліку Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, які прадстаўляў прарэктар па навукова-метадычнай рабоце, кандыдат гістарычных навук, Цітовіч Ігар Уладзіміравіч, які курыруе навуковую працу інстытута і начальнік навуковага цэнтра Клішэвіч Наталля Сяргееўна.

20 снежня 2022 года на падставе заключэння № 658 Міжведамаснай камісіі Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы прайшоў акрэдытацыю як навуковая арганізацыя ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, тэрмінам да 26 снежня 2027 года ўключна.