Роўна за два тыдні да Дня Вялікай Перамогі мы аб'яўляем аб старце рэспубліканскага праекта "Ліст прадзеду". Пачынаючы з сённяшняга дня і па 16 мая ў ім прымуць удзел маладыя беларусы, якія атрымліваюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Свой ліст кожны жадаючы зможа адрасаваць родным - удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, працаўніку тылу або чалавеку, які ўнёс значны ўклад у развіццё роднай краіны.
Галоўная мэта праекта - захаванне гістарычнай памяці аб гераічных подзвігах беларускага народа і ахвярах нацызму ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, нагадаць пра ўсё тое, што нас аб'ядноўвае і з'яўляецца трывалай ніткай сувязі не аднаго пакалення беларусаў.
Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі напішуць "Ліст прадзеду" на адзіным уроку, прысвечаным Дню Перамогі.

