Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй дзяржаўнай формы ўласнасці. Статут Установы зарэгістраваны ў ЕГР № 100296916. Ліцэнзія на прадмет дзейнасці Установы выдадзена 27.05.2004 (зацверджана на Калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь).

Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам праз рэалізацыю адукацыйных праграм і аказанне адукацыйных паслуг.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.02.2020 № 125 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" падпарадкавана Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікам Установы адукацыі з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Поўнае і скарочанае найменні Установы на беларускай, рускай і англійскай мовах:
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспублiканскі iнстытут вышэйшай школы", РІВШ;
- Государственное учреждение образования "Республиканский институт высшей школы ", РИВШ;
- National Institute for Higher Education", NIHE.

Месцазнаходжанне (адрас) Установы:
220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Маскоўская, 15.

Тэл. прыёмнай рэктара: +375 17 2528315.