
У Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы завяршыла працу Вясновая школа рускай мовы для групы слухачоў з Іспаніі.
3 красавіка 2026 года на цырымоніі закрыцця слухачам урачыста ўручылі сертыфікаты аб паспяховым праходжанні курса. Выкладчыкі адзначылі высокую матывацыю слухачоў і іх прыкметны прагрэс у кароткія тэрміны.
Госці падзякавалі арганізатарам за насычаную праграму, сяброўскую атмасферу і магчымасць сумясціць вучобу з адпачынкам у Беларусі.

