Іларыёнава Таццяна Ільінічна, начальнік аддзела.

Тэл./факс +37517 2327088

Маб. +37529 1843330

Даведацца пра нас больш падрабязную інфармацыю Вы можаце на сайце http://www.ohranatruda.by

Сертыфікацыя сістэм менеджменту арганізацый праводзіцца на адпаведнасць патрабаванням:

СТБ ISO 9001-2015 Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні;

СТБ ISO 45001-2020 Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. Патрабаванні і кіраўніцтва па прымяненні.

Сертыфікацыя сістэм менеджменту ўключае наступныя асноўныя этапы:

экспертыза заяўкі, зыходнай інфармацыі (СМЯ і OH&S), анкеты-пытальніка (СМЯ і OH&S), дакументацыі сістэмы менеджменту;
правядзенне першаснага сертыфікацыйнага аўдыту сістэмы менеджменту ў два этапы;
праверка ўстаранення неадпаведнасцей, афармленне справаздач па двух этапах аўдыту, разгляд вынікаў аўдыту на Савеце па сертыфікацыі, афармленне сертыфіката адпаведнасці;
унясенне звестак у Адзіны рэестр выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці;
правядзенне штогадовага аўдыту пры перыядычнай ацэнцы за сертыфікаванай сістэмай менеджменту;
правядзенне паўторнай сертыфікацыі.


Орган па сертыфікацыі мае неабходныя сродкі, якія дазваляюць праводзіць сертыфікацыю сістэм менеджменту, уключаючы:

кваліфікаваны і які прайшоў адмысловую падрыхтоўку персанал;
камплект дакументаў сістэмы, якія рэгламентуюць правілы і парадак правядзення сертыфікацыі сістэм менеджменту;
актуалізаваны фонд ТНПА і інфармацыйных матэрыялаў;
арганізацыйна-адміністрацыйную структуру;
юрыдычныя і эканамічныя магчымасці;
досвед правядзення сертыфікацыі сістэм менеджменту з 2006 года.


Цяпер у Органе па сертыфікацыі сістэм менеджменту працуюць эксперты-аўдытары, сертыфікаваныя ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць:

ідывідуальны падыход да кожнага заказчыка;
укараненне перадавых распрацовак у галіне сістэм менеджменту;
аказанне інфармацыйнай падтрымкі ў галіне сертыфікацыі сістэм менеджменту.


Арган па сертыфікацыі сістэм менеджменту акрэдытаваны ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на права сертыфікацыі сістэм менеджменту (атэстат акрэдытацыі №112 080.02) і ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ ISO/IEC 17021-01-2020 “Ацэнка адпаведнасці. Патрабаванні да органаў, якія праводзяць аўдыт і сертыфікацыю сістэм кіравання».

З 2006 года сертыфікавана звыш 600 сістэм менеджменту арганізацый, у тым ліку арганізацый Міністэрства прамысловасці, адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, культуры, архітэктуры і будаўніцтва, транспарту і камунікацый, сельскай гаспадаркі, лясной гаспадаркі і многіх іншых.

Рашэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь РІВШ вызначаны асноўным органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту ўстаноў адукацыі.

Кантактныя каардынаты:
220007, Мінск, вул. Маскоўская, 15
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Орган па сертыфікацыі сістэм менеджменту
Тэл./факс: +375 17 232-70-88; +375 17 226-35-81
Е-mail: ohsasbox@yandex.ru , smk@ohranatruda.by

Інфармуем аб спыненні членства Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі (БДЦА) у Еўрапейскай арганізацыі па акрэдытацыі (ЕА) з 13.06.2023 і Міжнародным форуме па акрэдытацыі (IAF) з 11.07.2023. У сувязі з гэтым спынены статус БДЦА як падпісанта пагадненняў EA MLA і IAF MLA.
У сувязі з гэтым паведамляем, што з 12.12.2023 спасылкі на пагадненні EA MLA і IAF MLA, а таксама камбінаваны знак IAF MLA на выдадзеных сертыфікатах стануць несапраўднымі.