Начальнік упраўлення: Іна Мікалаеўна Галавач

Задачы упраўлення: 

Навукова-метадычнае забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, у тым ліку асноўных напрамкаў дзейнасці сістэмы выхавання і ідэалагічнай працы ўстановаў вышэйшай адукацыі рэспублікі. 

Нарматыўнае суправаджэнне дзейнасці выхаваўчых структур у Вышэйшай школе. 

Ажыццяўленне навучання і павышэння педагагічнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў выхаваўчага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі краіны. 

Аказанне інфармацыйна-кансультатыўнай падтрымкі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі і ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай дзейнасці ў вышэйшай школе. 

Своечасовае арганізацыяўнае забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, а таксама ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў вышэйшай школе рэспублікі. 

Каардынацыя дзейнасці выхаваўчых і ідэалагічных структур установаў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні і ўдасканаленні выхаваўчай і ідэалагічнай працы са студэнцкай моладдзю ў адпаведнасці з дзяржаўнымі прыярытэтамі, дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. 

Аналітычнае суправаджэнне ідэалагічнай і выхаваўчай працы вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь. 

Прапаганда і распаўсюджванне станоўчага педагагічнага вопыту ў сферы ідэалогіі і выхавання студэнтаў. 

Прагноз і планаванне развіцця сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстановах вышэйшай адукацыі рэспублікі у кантэксце дзяржаўнай моладзевай палітыкі. 

Укараненне інавацый у педагагічную дзейнасць установаў вышэйшай адукацыі ў сферы ідэалогіі і выхавання студэнцтва. 

Ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі кантролю і ацэнкі дзейнасці выхаваўчых і ідэалагічных структур установаў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Выяўленне лепшых і садзейнічанне заахвочванню і стымуляванню ўдзельнікаў выхаваўчага працэсу і лідараў студэнцтва. 

  

Адрас упраўлення: 

220007, г. Мінск, вул. Маскоўская 15, каб. 807 

Тэл. / факс +375 17 355 74 08 

Тэл.+375 17 360 45 69 (начальнік упраўлення) 

E-mail: vospitanie21@gmail.com
vospitanie@nihe.by