24 жніўня – 7 верасня 2015 г.

У праекце прымуць удзел 30 студэнтаў з Венгрыі, Чэхіі, Германіі, Рэспублікі Польшчы, Славацкай Рэспублікі, Расіі, Кітая, Японіі.
Студэнты беларускіх навучальных устаноў.

Праграма Міжнароднай летняй школы беларусістыкі ўключае 54 гадзіны аўдыторных заняткаў па практыцы беларускага маўлення (фанетыка, граматыка, развіццё вуснага і пісьмовага маўлення); спецыяльныя лекцыйныя курсы па розных аспектах беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і культуры.

Навучанне ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі мае міждысцыплінарны характар і ўключае чатыры кампаненты: мова, літаратура, гісторыя, культура. Праграма складаецца з акадэмічных заняткаў (лекцый і семінараў) і інтэрактыўных мерапрыемстваў, кансультацый, майстар-класаў, адукацыйных экскурсій. Удзельнікі наведаюць музеі, архівы, бібліятэкі, тэатры, архітэктурныя помнікі, адукацыйныя ўстановы. Гэта дазволіць удзельнікам Летняй школы пашырыць камунікацыйныя і культурныя кампетэнцыі.

Удзельнікі Летняй школы не толькі атрымаюць веды і ўяўленні пра мову, гісторыю і культуру Беларусі. Адной з асаблівасцей школы з’яўляецца тое, што ўдзельнікі расстаўляюць акцэнты пры сумесным аналізе моўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі ў форме розных камунікацыйных мерапрыемстваў (у дыскусійных групах, на адкрытых лекцыях і майстар-класах, у працэсе правядзення мерапрыемстваў шырокай культурнай праграмы).

Праграма >>>

Лекцыi >>>