МІЖНАРОДНАЯ ЛЕТНЯЯ ШКОЛА БЕЛАРУСІСТЫКІ пачала сваю работу ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. Ва ўрачыстым адкрыцці 25 жніўня прынялі ўдзел:

• рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар В.А.Гайсёнак; 

• прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар эканамічных навук, прафесар А. В. Данільчанка; 

• дэкан фiлалагiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар I. С. Роўда;

• старшыня Беларускага камітэта славістаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. А. Лукашанец.

У рабоце школы прымаюць удзел прадстаўнікі Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Расіі, Германіі, Эстоніі, Украіны і нават Японіі. Беларускі бок прадстаўляюць выкладчыкі і студэнты устаноў вышэйшай адукацыі.

Пасля афіцыйнай часткі ў навучэнцаў школы пачаліся заняткі па практыцы беларускага маўлення. Трэба адзначыць, што арганізатары прадугледзелі розны ўзровень валодання беларускай мовай сярод удзельнікаў, таму кожны змог знайсці сабе адпаведных суразмоўцаў.

Амаль усе замежныя госьці адзначалі, што асноўнай прычынай вывывучэння беларускай мовы з’явілася цікавасць да нашай краіны, яе гісторыі і культуры.

Праграма >>>

Лекцыi >>>