Супрацоўнікі кафедры маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый РІВШ былі запрошаны да размовы з карэспандэнтам Выдавецкага дома “Звязда”. У размове прынялі ўдзел загадчык кафедры Алена Ігнатовіч, прафесар Андрэй Салікаў і дацэнт Юлія Сяргеева. Падчас размовы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў па рабоце з моладдзю. РІВШ — гэта адзіная адукацыйная ўстанова ў рэспубліцы, якая рыхтуе такія кадры. Унікальная адукацыйная праграма вылучаецца практычным падыходам і інтэрактыўнымі тэхналогіямі навучання.
Маладосць » Публіцыстыка » Ёсць такая прафесія — з моладдзю працаваць