Начальнік упраўлення: Іна Мікалаеўна Галавач
Задачы упраўлення:
Навукова-метадычнае забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, у тым ліку асноўных напрамкаў дзейнасці сістэмы выхавання і ідэалагічнай працы ўстановаў вышэйшай адукацыі рэспублікі.
Нарматыўнае суправаджэнне дзейнасці выхаваўчых структур у Вышэйшай школе.
Ажыццяўленне навучання і павышэння педагагічнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў выхаваўчага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі краіны.
Аказанне інфармацыйна-кансультатыўнай падтрымкі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі і ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай дзейнасці ў вышэйшай школе.
Своечасовае арганізацыяўнае забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, а таксама ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў вышэйшай школе рэспублікі.
Каардынацыя дзейнасці выхаваўчых і ідэалагічных структур установаў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні і ўдасканаленні выхаваўчай і ідэалагічнай працы са студэнцкай моладдзю ў адпаведнасці з дзяржаўнымі прыярытэтамі, дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
Аналітычнае суправаджэнне ідэалагічнай і выхаваўчай працы вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь.
Прапаганда і распаўсюджванне станоўчага педагагічнага вопыту ў сферы ідэалогіі і выхавання студэнтаў.
Прагноз і планаванне развіцця сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстановах вышэйшай адукацыі рэспублікі у кантэксце дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
Укараненне інавацый у педагагічную дзейнасць установаў вышэйшай адукацыі ў сферы ідэалогіі і выхавання студэнцтва.
Ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі кантролю і ацэнкі дзейнасці выхаваўчых і ідэалагічных структур установаў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Выяўленне лепшых і садзейнічанне заахвочванню і стымуляванню ўдзельнікаў выхаваўчага працэсу і лідараў студэнцтва.
Адрас упраўлення:
220007, г. Мінск, вул. Маскоўская 15, каб. 807
Тэл. / факс +375 17 355 74 08
Тэл.+375 17 360 45 69 (начальнік упраўлення)

